Кітай пераглядае закон для ўзмацнення ўмяшання ва ўжыванне алкаголю і курэнне сярод непаўналетніх
  2019-10-22 15:31:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У праект паправак да Закона КНР аб папярэджанні злачыннасці сярод непаўналетніх былі дададзены ўжыванне алкаголю і курэнне ў якасці неправамерных дзеянняў, якія патрабуюць умяшання. Згодна з праектам паправак, прадстаўленаму на разгляд чарговай сесіі ПК УСНП у панядзелак, інтэрнэт-залежнасць і ўдзел у дзеяннях, звязаных з забабонамі, таксама былі ўключаны ў прапанаваны новы спіс. Бацькі або апекуны непаўналетніх абавязаны своечасова выявіць і спыніць згаданыя неправамерныя віды паводзінаў і ўмацаваць дысцыпліну.

Згодна з праектам, ад школ патрабуецца ўзмацніць выхаванне і кіраванне падлеткамі-правапарушальнікамі без якой-небудзь дыскрымінацыі, у ім таксама ўтрымліваецца заклік да паліцыі і нізавых камітэтаў па месцы жыхарства аказваць падтрымку бацькам і апекунам у выкананні абавязкаў па спыненні згаданых неправамерных дзеянняў.

Дзеючы Закон аб папярэджанні злачыннасці сярод непаўналетніх уступіў у сілу 1 лістапада 1999 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040