Да 2025 года ў Кітаі будзе больш за 600 млн карыстальнікаў сеткі 5G, што складзе каля 40% іх агульнай колькасці ў свеце. Прагноз дала кіраўнік кампаніі GSMA Greater China Сыхань Бо Чэнь. Яна спаслалася на даныя міжнароднай асацыяцыі аператараў мабільнай сувязі GSMA, якая павялічыла планаваную колькасць у глабальным маштабе з за 1,4 млрд да 1,6 млрд. Карэкціроўка даных адбылася, галоўным чынам, дзякуючы планам, запушчаным мабільнымі аператарамі КНР.
Па словах генеральнага дырэктара GSMA Джона Хофмана, да 2025 года да 85 працэнтаў кітайскага насельніцтва стануць карыстальнікамі мабільных паслуг, 88 працэнтаў з іх будуць мець смартфоны, 36 працэнтаў -- карыстацца паслугамі 5G. - Р -