Кітай будзе садзейнічаць рэвалюцыі ў энергетычнай сферы і ўмацоўваць глабальнае супрацоўніцтва ў гэтай галіне -- віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР
  2019-10-23 10:50:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе працягваць садзейнічаць рэвалюцыі ў энергетычнай сферы і сумесна з іншымі краінамі прасоўваць устойлівае развіццё сусветнай энергетыкі. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн.

  Хань Чжэн зрабіў гэтую заяву на цырымоніі адкрыцця форуму па нізкавугляродным развіцці энергетыкі-2019 у горадзе Тайюань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шаньсі на поўначы Кітая.

  Перад тым, як выступіць са сваёй праграмнай прамовай, Хань Чжэн зачытаў ліст старшыні КНР Сі Цзіньпіна, накіраваны з нагоды адкрыцця форуму, і адзначыў, што ліст дэманструе велізарнае значэнне, якое Кітай надае нізкавугляроднаму энергетычнаму развіццю.   Асноўная тэма форуму - "энергетычная рэвалюцыя, міжнароднае супрацоўніцтва". У яго працы прымаюць удзел больш за 800 прадстаўнікоў з больш чым 20 краін і міжнародных арганізацый.

  Па словах Хань Чжэна, Кітай прыклаў вялікія намаганні для дасягнення рэвалюцыі ў вытворчасці і спажыванні энергарэсурсаў і паскорыў пераход да "чыстай" і нізкавугляроднай энергетыкі. Ён таксама дадаў, што дзякуючы новай стратэгіі энергетычнай бяспекі, вылучанай старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, у развіцці нацыянальнага энергетычнага сектара былі дасягнуты ўражваючыя вынікі.

  Хань Чжэн адзначыў, што Кітай, будучы вядучым сусветным вытворцам і спажыўцом энергарэсурсаў, працягне прасоўваць энергетычную рэвалюцыю ў такіх сферах, як вытворчасць і пастаўкі энергарэсурсаў, тэхналагічныя інавацыі ў энергетычнай сферы і механізмы цэнаўтварэння.

  Гаворачы аб міжнародным энергетычным супрацоўніцтве, Хань Чжэн заявіў, што Кітай імкнецца да супрацоўніцтва з іншымі краінамі для сумеснага ўдасканалення энергетычнай палітыкі, умацавання кааперацыі ў энергетычнай сферы ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", сумеснага стымулявання ўстойлівага развіцця глабальнай энергетыкі, забеспячэння энергабяспекі і стварэння чыстага і прыгожага свету.

  На цырымоніі адкрыцця форуму таксама выступілі былы прэм'ер-міністр Чэхіі Багуслаў Саботка і намеснік генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Лю Чжэньмін. Яны станоўча ацанілі вядучую ролю Кітая ў скарачэнні выкідаў парніковых газаў, у супрацьдзеянні глабальнаму змяненню клімата і развіцці альтэрнатыўнай энергетыкі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040