У Пекіне завяршыўся Сяншаньскі форум
  2019-10-23 11:20:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9-ы Сяншаньскі форум завяршыў у Пекіне ў аўторак сваю працу.

Больш за 1300 чалавек, сярод якіх 76 афіцыйных дэлегацый, кіраўнікі міністэрстваў абароны з 23 краін свету, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, навукоўцы, а таксама назіральнікі ад розных дзяржаў, прынялі ўдзел у форуме.

У расклад дня форуму, тэмай якога было заяўлена "падтрыманне міжнароднага парадку і сумеснае садзейнічанне міру ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне", увайшоў шырокі шэраг пытанняў. У тым ліку-адносіны паміж найбуйнейшымі дзяржавамі, інтарэсы малых і сярэдніх дзяржаў і міжнародная бяспека, бяспека на моры, штучны інтэлект і войны будучыні.

"Маштаб і стандарты форуму выйшлі на новы ўзровень," -- заявіла Лі Шуінь, навуковы супрацоўнік Акадэміі ваенных навук НВАК. Яна дадала, што папулярнасць форуму сведчыць аб яго ўплыве на міжнароднай арэне.

Даследчык з Нанкінскім універсітэта Цзінь Мяа, якая брала ўдзел у форуме ў якасці назіральніка, адзначыла: "на форуме склалася атмасфера супрацоўніцтва, для якой характэрны дыялог і агульная адказнасць, падтрымка з усіх бакоў".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040