У Кітаі гібрыдны рыс трэцяга пакалення даў высокі ўраджай
  2019-10-23 16:04:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гібрыдны рыс трэцяга пакалення, культываваны даследчай камандай на чале з "бацькам гібрыднага рысу Кітая" Юань Лунпінам, даў высокі ўраджай.

  Па выніках ацэнкі, ураджайнасць новага гатунку гібрыднага рысу, выгадаванага на двух эксперыментальных зямельных участках у вёсцы Цінчжу пад горадам Хэн'ян центральнакітайскай правінцыі Хунань, дасягнула 1046,3 кг на 1 му /каля 0,07 гектара/.

  Першая ацэнка ўраджайнасці гібрыднага рысу трэцяга пакалення прайшла з панядзелка па аўторак. Яна была арганізавана Хунаньскім сельскагаспадарчым таварыствам пад эгідай экспертаў з акадэміі сельскагаспадарчай навукі Кітая, кітайскага Дзяржаўнага інстытута па даследаванні рысу, упраўлення сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў правінцыі Хунань, а таксама цэлага шэрагу ВНУ.

  Эксперты сышліся на меркаванні, што новы гатунак рысу мае шэраг пераваг, такіх як моцнае сцябло, устойлівасць да угнаенняў і палягання, больш доўгія каласы і, такім чынам, большая колькасць зерняў.

  Юань Лунпін выпрацаваў першы ў свеце гатунак гібрыднага рысу ў 1974 годзе, пасля чаго ён шмат разоў усталёўваў сусветныя рэкорды па ўраджайнасці гібрыднага рысу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040