22 кастрычніка ў Пекіне зачыніўся IX Пекінскі форум па пытаннях абароны і бяспекі «Сяншань». На працягу двух дзён яго ўдзельнікі - высокапастаўленыя чыноўнікі розных краін, эксперты вядомых мазгавых цэнтраў - абмяняліся меркаваннямі па такіх пытаннях, як адносіны паміж дзяржавамі і міжнародны парадак, кіраванне і кантроль за рызыкамі бяспекі ў Азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сваім звароце да ўдзельнікаў форуму высунуў кітайскі варыянт вырашэння пытанняў бяспекі, які адпавядае агульным спадзяванням розных краін па імкненні да міру і развіццю.
«Свет перажывае каласальныя перамены, якія не сустракаліся за мінулае стагоддзе. Цяпер адзначаецца тэндэнцыя распаўсюджвання палітыкі аднабаковых дзеянняў і пратэкцыянізму, чалавецтва стаіць перад такімі важнымі выклікамі, як «дэфіцыт кіравання», «дэфіцыт даверу», «дэфіцыт міру» і «дэфіцыт развіцця», прызнаў кіраўнік кітайскай дзяржавы.
У якасці адказнай краіны, Кітай заўсёды выступае рашучым прыхільнікам і абаронцам міру і стабільнасці ва ўсім свеце. У сваім пасланні старшыня КНР зноў падкрэсліў, што Кітай настойвае на развіцці супрацоўніцтва шляхам раўнапраўнага дыялогу, вылучае новыя ініцыятывы па супрацьстаянні пагрозам бяспекі і тым самым прапаноўвае «кітайскі рэцэпт» падтрымання міру і стабільнасці як у АЦР, так і ва ўсім свеце.
Намеснік генеральнага сакратара ААН Атуль Харэ адзначыў, што Кітай заўсёды актыўна падтрымлівае міратворчую дзейнасць і ўдасканаленне глабальнай бяспекі, спрыяючы стабільнасці міжнароднай супольнасці.
Дыялог і супрацоўніцтва ўяўляюць галоўную тэндэнцыю ў наладжванні міжнародных адносін. Кіраўнік кітайскай дзяржавы ў сваім пасланні падкрэсліў неабходнасць бесперапынна ўдасканальваць адносіны партнёраў па бяспецы новага тыпу, што ідзе ў нагу з тэндэнцыяй развіцця эпохі, спрыяе таму, каб краіны свету ўрэгулявалі рознагалоссі і супярэчнасці шляхам дыялогу.
Варта адзначыць, што амерыканскія прадстаўнікі на форуме заявілі, што ЗША не збіраюцца перарываць кантакты з Кітаем, а наадварот, гатовыя паглыбляць адносіны з ім у некаторых сферах. Падобныя заявы варта ўхваліць, бо супрацоўніцтва паміж буйнымі краінамі ідзе на карысць міру ва ўсім свеце.
Мір - вечнае спадзяваньне чалавецтва. За мінулыя 70 гадоў Кітай здзейсніў прарыў у сваім нацыянальным развіцці. Адна з важных прычын таго - наяўнасць мірных і стабільных умоў у АЦР. Кітай будзе, як і раней, праводзіць мірную абарончую палітыку, абараняць мір і міжнародны парадак у свеце, з тым каб уносіць кітайскую энергію ў прасоўванне будаўніцтва супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.