За год з моманту адкрыцця мост Сянган-Чжухай-Аамэнь прыняў больш за 14 млн. пасажыраў
  2019-10-25 11:08:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на 23 кастрычніка, мост Сянган-Чжухай-Аамэнь, які адкрыўся для грамадскага транспарту год таму, прыняў больш за 14 млн пасажыраў, а таксама 1,5 млн транспартных сродкаў.

  Хэ Фэн са службы памежнага кантролю паведаміў, што колькасць пасажыраў і транспартных сродкаў пастаянна раслі з моманту адкрыцця руху на гэтым самым працяглым у свеце мосце праз марскі заліў у кастрычніку 2018 года.

  Паводле яго слоў, сёлета падчас свята Вясны (традыцыйны Новы год па месяцовым календары) сярэдні штодзённы трафік дасягнуў 80 тыс., а рэкордны максімум пасажырапатоку (113 тыс. чалавек) быў зафіксаваны 7 лютага бягучага года.

  Мост злучае правінцыю Гуандун (Паўднёвы Кітай) з двума спецыяльнымі адміністрацыйнымі раёнамі КНР – Сянганам і Аамэнем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040