Да 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай выставы засталося менш двух тыдняў. Падзея стартуе ў Шанхаі 5 лістапада. У завяршальную фазу ўваходзіць наладка сістэмы сувязі 5G - гэты фармат ахопіць кожны павільён, абяцаюць арганізатары.
Па словах намесніка гендырэктара аддзела па развіцці Інтэрнэту China Unicom Shanghai Е Цян, на тэрыторыі выставы будуць устаноўлены 1553 стацыянарных пункта доступу да 5G, каля галоўнага павільёна плануецца пабудаваць 15 5G-станцый, якія забяспечаць яго 100% ахоп сеткай. Акрамя таго, 5G будзе стабільна пакрываць важныя транспартныя вузлы-аэрапорты і вакзалы высакахуткасных чыгунак Хунцяа. Абанентам будуць даступныя максімальныя хуткасці - да 1,2 гігабіт / c.