Ва Ухане адбылося закрыццё Сусветных ваенных гульняў
  2019-10-28 17:06:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

27 кастрычніка старшыня аргкамітэта Сусветных ваенных гульняў-2019 Сюй Цілян, які таксама з'яўляецца намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР, абвясціў аб закрыцці Гульняў ва Ухане / Цэнтральны Кітай /, што азнаменавала завяршэнне найбуйнейшай у гісторыі "Алімпіяды для ваенных ".

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР і старшыня Уханьскага аргкамітэта Сусветных ваенных гульняў Сунь Чуньлань высока ацаніла арганізацыю Гульняў і выступленні спартсменаў з усяго свету.

"На працягу апошніх 10 дзён мы назіралі паспяховыя, выдатныя і незабыўныя ваенныя гульні. Гэта ваенная ўрачыстасць у імя дружбы і абароны міру", - сказала Сунь Чуньлань на цырымоніі закрыцця.

Паводле яе слоў, на Гульнях было ўстаноўлена 7 сусветных рэкордаў і былі пабіты 85 рэкордаў Міжнароднай рады вайсковага спорту / CISM /, у выніку чаго спартсмены назвалі іх міжнароднай падзеяй высокага ўзроўню, у якой прынялі ўдзел 67 алімпійскіх чэмпіёнаў і пераможцаў сусветных чэмпіянатаў.

Па выніках 10-дзённых спаборніцтваў Кітай, арганізатар цяперашніх Гульняў, у агульнай колькасці заваяваў 239 медалёў, 133 з якіх - залатыя, стаўшы першай краінай, якая набрала больш за 100 залатых медалёў. Традыцыйны "цяжкавагавік" Расія атрымала ў агульнай колькасці 161 медаль, уключаючы 51 залаты медаль, трывала заняўшы другое месца па колькасці медалёў. Трэцяе месца дасталася Бразіліі, арганізатару Гульняў 2011 года, якая атрымала 88 медалёў, у тым ліку 21 "золата". Францыя, Польшча і Германія занялі 4-6 месцы, адпаведна, заваяваўшы 10 і больш залатых медалёў кожная.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040