Кітай працягне паляпшаць бізнес-асяроддзе ў маштабах усёй краіны
  2019-10-29 13:09:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 кастрычніка -- намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта КНР па справах развіцця і рэформаў Лінь Няньсю на нарадзе па абмене вопытам у пытаннях паляпшэння нацыянальнага бізнес-асяроддзя заклікаў накіроўваць больш намаганняў на бесперапынную аптымізацыю бізнес-асяроддзя ў маштабах усяго Кітая.

На яго думку, паляпшэнне асяроддзя для вядзення бізнесу - важная гарантыя пашырэння адкрытасці знешняму свету і развіцця адкрытай эканомікі высокага ўзроўню.

Лінь Няньсю адзначыў, што арыентаванае на рынак, заснаванае на законах і адпавядаючае міжнародным стандартам бізнес-асяроддзе мае важнае значэнне для павышэння жыццяздольнасці суб'ектаў рынку, пашырэння рэгулятыўных магчымасцяў урада і стымулявання адкрытасці больш высокага ўзроўню.

Лінь Няньсю таксама падкрэсліў, што неабходна стварыць скаардынаваны і эфектыўны механізм сумеснага кіравання, усталяваць здаровыя, сумленныя, адкрытыя і празрыстыя рынкавыя правілы, прадастаўляць агульнадаступныя, зручныя, эфектыўныя і інтэлектуальныя публічныя паслугі, паглыбляць рэформы, умацоўваць законнасць і сканцэнтраваць намаганні на паляпшэнні бізнес-асяроддзя ў маштабах усёй краіны.

На мінулым тыдні Сусветны банк апублікаваў справаздачу пад назвай "Бізнес-2020: параўнанне рэгулявання бізнесу ў 190 эканоміках", згодна з якім па выгодзе вядзення бізнесу Кітай падняўся з леташняй 46-й пазіцыі на 31-е месца ў бягучым годзе. Краіна таксама ўвайшла ў першую дзясятку эканомік, дзе рэформы рэгулявання апынуліся найбольш эфектыўнымі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040