Сі Цзіньпін падпісаў указ аб узнагароджанні кітайскіх спартсменаў і трэнераў, якія прымалі ўдзел у Сусветных ваенных гульнях
  2019-10-30 14:49:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета напярэдадні 29 кастрычніка падпісаў указ аб узнагароджанні кітайскіх спартсменаў і трэнераў, якія прымалі ўдзел у 7-х Сусветных ваенных гульнях у горадзе Ухань / Цэнтральны Кітай /.

Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайскія спартсмены і трэнеры, будучы прадстаўнікамі Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) і Узброенай паліцыі КНР, спаборнічалі ў поўную сілу і ўнеслі ўклад ва ўмацаванне ўзаемнай дружбы і абарону міру, дасягнуўшы пры гэтым спартыўных вынікаў і падняўшы спартыўны дух. Іх выступленні ўславілі НВАК і ўсю краіну ў цэлым.

Сі Цзіньпін адзначыў, што гістарычны прарыў, дасягнуты камандай Кітая на 7-х Сусветных ваенных гульнях, стаў магчымы дзякуючы таму, што спартыўная дэлегацыя НВАК кіравалася інструкцыямі Цэнтральнага ваеннага савета і імкнулася да "першакласнага выступлення на першакласных спаборніцтвах".

Указ змяшчае заклік да кітайскіх спартсменаў і трэнераў шанаваць атрыманую ўзнагароду, але пры гэтым не зазнавацца, а таксама імкнуцца да яшчэ больш бліскучых перамог у будучыні. Акрамя таго, указ заклікае ўсю кітайскую армію вучыцца ў членаў нацыянальнай каманды на Сусветных ваенных гульнях і змагацца за ўмацаванне НВАК і яе ператварэнне ў войска першакласнага сусветнага ўзроўню.

7-я Сусветныя ваенныя гульні, якія сталі найбуйнейшай за ўсю гісторыю "Алімпіядай для ваеннаслужачых", працягваліся на працягу 10 дзён і завяршыліся 27 кастрычніка. Кітайскія гаспадары спаборніцтваў выйгралі 239 медалёў, у тым ліку 133 залатыя, прычым Кітай атрымаў больш за 100 залатых медалёў упершыню за ўсю гісторыю гэтых гульняў.

Сусветныя ваенныя гульні звычайна арганізуюцца раз у 4 гады. Сёлета ў іх узялі ўдзел рэкордная колькасць спартсменаў: амаль 10 тысяч афіцэраў і салдат са 109 краін спаборнічалі ў 27 відах спорту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040