Кітайскі ўрад зацвердзіў план "зялёнага" развіцця дэльты Янцзы
  2019-10-30 16:27:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР у аўторак зацвердзіў план стварэння дэманстрацыйнай зоны экалагічна чыстай мадэлі развіцця ў дэльце ракі Янцзы.

План быў распрацаваны Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформаў КНР. У працы па яго рэалізацыі будуць задзейнічаны такія эканамічна развітыя раёны краіны, як Шанхай, правінцыі Цзянсу і Чжэцзян.

Згодна з заявай, для стварэння дэманстрацыйнай зоны неабходна прыкласці актыўныя намаганні да ажыццяўлення інтэграцыі шэрагу аспектаў развіцця, такіх як "зялёная" эканоміка, высакаякасная жыццё і стабільны рост, а таксама адкрыць новыя фарматы для рэалізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння з мэтай забеспячэння балансу паміж экалагічнымі мерамі і сацыяльна- эканамічным ростам.

Дзяржсавет таксама заклікаў ўрады Шанхая, правінцый Цзянсу і Чжэцзян аптымізаваць механізм узаемадзеяння і распрацаваць меры для выканання плана ў пазначаныя тэрміны.

Ведамствы Дзяржсавета, у сваю чаргу, павінны ўзмацніць каардынацыю па рэалізацыі плана, забяспечыўшы актыўнае кіраўніцтва і падтрымку ў стварэнні дэманстрацыйнай зоны дэльты Янцзы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040