29 кастрычніка ў Шанхаі адкрыўся II Сусветны форум вядучых навукоўцаў. Галоўная тэма форуму: «Навука і тэхніка: дзеля адзінага лёсу чалавецтва». Удзельнікі форуму абмяркуюць пытанні аб цеснай сувязі паміж навуковым развіццём і лёсам чалавецтва, вяршынях навукі і межах будучага.
II-гі Сусветны форум вядучых навукоўцаў працягнецца 4 дні. У ім бяруць удзел 44 лаўрэата Нобелеўскай прэміі, больш за 100 выдатных маладых навукоўцаў і акадэмікаў з усяго свету. У спісе тэм, што абмяркоўваюцца на форуме: штучны інтэлект, навука аб жыцці, новыя крыніцы энергіі і новыя матэрыялы, чорныя дзіркі і аэракасмічныя тэхналогіі, эканоміка, фінансы і інш.