Карабель "Ці Цзігуан" ВМС НВАК у сераду паспяхова завяршыў візіт у Новую Зеландыю і адправіўся на Фіджы.
Каля 10:00 пасольства КНР у Новай Зеландыі арганізавала ў порце цырымонію провадаў карабля. У порт прыбылі ў агульнай колькасці каля 100 чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі амбасады, мясцовыя этнічныя кітайцы, а таксама кітайскія студэнты, якія навучаюцца тут.
Падчас візіту кіраўнік кіруючай групы "Ці Цзігуана" контр-адмірал Юй Вэньбін правёў сустрэчу з некаторымі прадстаўнікамі ваеннага кіраўніцтва Новай Зеландыі. Кітайскія вайскоўцы таксама наведалі Універсітэт каралевы Вікторыі ў Велінгтоне.