МЗС КНР пракаментаваў апублікаваныя даныя АЭСР
  2019-10-31 14:17:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы апублікаваныя Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) даныя, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан заявіў, што з першага погляду становіцца відавочна, хто ўсё больш адкрываецца, а хто ўсё больш закрываецца. Хуткасць рэформаў у Кітаі можа толькі павялічвацца, а дзверы адкрытасці - толькі шырэй раскрывацца.

На брыфінгу для журналістаў прагучала пытанне: "Нам вядома, што АЭСР на днях апублікавала даныя, паводле якіх аб'ём прамых замежных інвестыцый ва ўсім свеце ў першым паўгоддзі 2019 года знізіўся на 20 працэнтаў у параўнанні з другім паўгоддзем 2018 года. Пры гэтым прыток прамых замежных інвестыцый у ЗША знізіўся больш чым на 25 працэнтаў, а іх прыток у Кітай, наадварот, павялічыўся на 5 працэнтаў. Як Вы пракаментуеце гэта? "

Гэн Шуан адзначыў, што апублікаваныя АЭСР даныя добра адлюстроўваюць шэраг рэальных праблем. Як сведчаць даныя, аб'ём прамых замежных інвестыцый ва ўсім свеце за 1-е паўгоддзе 2019 года знізіўся ў параўнанні з папярэднім справаздачным перыядам. Гэта яшчэ раз даказвае, што інвестыцыйны клімат у свеце ў цяперашні час пагаршаецца. Самымі галоўнымі абмяжоўваючымі фактарамі ў гэтым выступаюць пратэкцыянізм і унілатэралізм.

Паводле яго слоў, прыток прамых замежных інвестыцый у ЗША за 1-е паўгоддзе гэтага года істотна знізіўся, а ў Кітай не знізіўся, а, наадварот, узрос, што ў чарговы раз дэманструе, хто ўсё больш адкрываецца, а хто ўсё больш закрываецца. Гэта відавочна з першага погляду.

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства таксама адзначыў, што праз некалькі дзён у Шанхаі адкрыецца 2-я Кітайская міжнародная імпартная выстава. Па стане на сённяшні дзень у агульнай колькасці 63 дзяржавы збіраюцца прыняць удзел у выставе краін і больш за 3 тысячы кампаній са 150 краін і раёнаў маюць намер прыняць удзел у выставе прадпрыемстваў. Асаблівай увагі заслугоўвае той факт, што колькасць амерыканскіх кампаній, якія плануюць прыняць удзел у выставе, дасягае 192, што на 18 працэнтаў больш у параўнанні з мінулым годам, а плошча выставачнай зоны ЗША складае 47,5 тыс. кв. м і з'яўляецца самай вялікай сярод зон усіх іншых краін-удзельніц.

Гэта яшчэ раз даказвае, што кампаніі ўсіх краін свету, уключаючы ЗША, станоўча ацэньваюць перспектывы кітайскай эканомікі і кітайскага рынку і гатовыя працягваць інвесціраваць у Кітай і паглыбляць супрацоўніцтва з кітайскім бокам.

"Я лічу, што нам варта спытаць амерыканскія прадпрыемствы, якія прымаюць удзел у выставе, пра тое, ці жадаюць яны пакінуць Кітай, ці згодны "згубіць сувязі" паміж Кітаем і ЗША", - сказаў Гэн Шуан.

Напрыканцы Гэн Шуан адзначыў, што хуткасць рэформаў у Кітаі можа толькі ўсё больш павялічвацца, а дзверы адкрытасці - толькі шырэй раскрывацца. "Мы заклікаем міжнародную супольнасць да згуртавання супрацоўніцтва, да сумеснага процідзеяння унілатэралізму і пратэкцыянізму для таго, каб даць інвестарам усіх краін яшчэ больш справядлівае і прадказальнае асяроддзе, стварыць яшчэ больш магчымасцяў для развіцця. Варта разам прасоўваць лібералізацыю і спрашчэнне гандлю і інвестыцый ва ўсім свеце, разам фарміраваць глабальную эканоміку адкрытага тыпу ", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040