54 краіны падтрымалі антытэрарыстычныя меры Кітая
  2019-10-31 16:14:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

29 кастрычніка 54 дзяржавы, якія ўдзельнічаюць у сесіі Генасамблеі ААН, абвясцілі пра сваю падтрымку мерам Кітая па барацьбе з тэрарызмам і радыкалізацыяй у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР.

30 кастрычніка падчас дыскусіі па правах чалавека ў Трэцім камітэце Генасамблеі ААН пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН выступіў з заявай ад імя 54 краін, уключаючы Пакістан, Расію, Егіпет, Балівію, Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Сербію. У заяве высока ацэньваецца прыхільнасць Кітая курсу развіцця, арыентаванага на чалавека, і дзіўныя дасягненні краіны, якая прыцягвае ўвагу ўсяго свету. У заяве таксама дадзена станоўчая ацэнка вынікам мераў па барацьбе з тэрарызмам і радыкалізацыяй ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне.

Згодна з заявай, названыя меры Кітая з'яўляюцца эфектыўнай гарантыяй асноўных правоў чалавека прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцяў Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

У заяве выказваецца нязгода з пазыцыяй некаторых краін, якія палітызуюць правы чалавека, а таксама ўтрымліваецца заклік спыніць неабгрунтаваныя абвінавачванні ў дачыненні да Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040