На II Кітайскай міжнароднай імпартнай выставе будуць прадстаўлены патрульныя робаты «Гуаньгуань», прызначаныя для працы Шанхайскай мытні.
Робаты мадэлі «Гуаньгуань» створаны з улікам такіх тэхналогій, як штучны інтэлект, фармат 5G, робаты абсталяваныя камерамі высокага раздзялення 4K, валодаюць функцыяй лазернага пазіцыянавання і тэхналогіяй Інтэрнэт рэчаў, яны здольныя ў аўтаматычным рэжыме курсіраваць на пэўнай тэрыторыі па загадзя зададзеных маршрутах. Робаты таксама абсталяваныя функцыяй лазернага распазнання перашкод.
Сістэма перадачы інфармацыі, якой аснашчаны робаты «Гуаньгуань», дазваляе ў рэжыме рэальнага часу перадаваць відэа і фотаматэрыялы высокага раздзялення ў маніторынгавы цэнтр шанхайскай мытні, што спрыяе яе аператыўнай працы.