Індэкс менеджэраў па закупках / PMI / у вытворчым сектары Кітая ў кастрычніку цяперашняга года знізіўся да 49,3, у той час як у верасні гэтага года паказчык складаў 49,8. Пра гэта ў чацвер паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР.
Нагадаем, што значэнне паказчыка PMI вышэй за 50 кажа пра рост сектара, а ніжэй за 50 - аб яго скарачэнні.