Сёння мы прывыклі да таго, што, адсканаваўшы QR-код на таварах з супермаркетаў, мы атрымліваем падрабязную інфармацыю пра склад прадукцыі, дату выпуску, яго паходжанне, а таксама аб канкрэтным лагістычным маршруце, які тавар прарабіў да супермаркета. Але якія ёсць гарантыі, што гэтая інфармацыя дакладная? QR-код такіх гарантый не дае, аднак на дапамогу прыйшлі блокчэйн-тэхналогіі, якія адсочваюць даныя і абараняюць іх ад фальсіфікацыі.
Акрамя ўжывання ў лагістыцы, блокчэйн ахоплівае і такія сегменты, як фінансавыя паслугі, крэдытная справаздачнасць, сацыяльны пакет, электронныя адміністрацыйныя паслугі, ахову здароўя і медыцынскае абслугоўванне.
Так, калі людзі звяртаюцца ў бальніцу, яны могуць дазволіць лекарам доступ да часткі звестак з медыцынскіх карт. Асабістая інфармацыя будзе схаваная, у выніку гарантуемай недатыкальнасці асабістых звестак. А ў плане электронных адміністрацыйных паслуг прымяненне блокчэйна карысна для міжведамаснай інтэграцыі і інфармацыйнага абмену ў рэальным часе.