У чацвер у Пекіне завяршыўся 4-ы пленум ЦК КПК 19-га склікання. Па выніках пленума было апублікавана камюніке.
Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін выступіў з важнай прамовай на пленуме, які прайшоў пад старшынствам Палітбюро ЦК КПК.
На пленуме быў заслуханы і абмеркаваны рабочы даклад, з якім Сі Цзіньпін выступіў па даручэнні Палітбюро ЦК КПК, гаворыцца ў камюніке.
На пленуме таксама была разгледжана і адобрана "Пастанова ЦК КПК па некаторых важных пытаннях аб захаванні і ўдасканаленні сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай, стымуляванні мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання ". Сі Цзіньпін даў тлумачэнні па праекце дакумента на пленуме.
Cацыялістычны строй з кітайскай спецыфікай - гэта навуковая сістэма, распрацаваная партыяй і народам на аснове доўгачасовых практык і даследаванняў, адзначаецца ў камюніке.
Уся праца і дзейнасць, звязаная з дзяржаўным кіраваннем Кітая, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з сацыялістычным ладам з кітайскай спецыфікай. Сістэма і патэнцыял дзяржаўнага кіравання краіны з'яўляюцца крышталізацыяй сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай і яго выканаўчай здольнасці, адзначаецца ў камюніке.
Удзельнікі пленума цалкам ухвалілі працу Палітбюро ЦК КПК за перыяд, што прайшоў пасля 3-га пленума ЦК КПК 19-га склікання, прызналі яго намаганні, якія прывялі да новых буйных дасягненняў у розных справах партыі і краіны, нягледзячы на складанасці, што характарызуюцца растучымі рызыкамі і выклікамі ўнутры краіны і за мяжой.
Як даказана практыкай, сацыялістычны лад з кітайскай спецыфікай і сістэма дзяржаўнага кіравання Кітая маюць магутную жыццяздольнасць і велізарныя перавагі, адзначаецца ў камюніке.
Яны здольныя забяспечыць бесперапынны прагрэс краіны з амаль 1,4-мільярдным насельніцтвам і дасягненне мэтаў, выкананне якіх прымеркавана да "двух стогадовых юбілеяў ", а таксама ажыццяўленне вялікага адраджэння кітайскай нацыі, якая мае больш чым 5000-гадовую цывілізацыю, адзначаецца ў дакуменце.
У пленуме прынялі ўдзел 202 члена ЦК КПК і 169 кандыдатаў у члены ЦК КПК.