Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла рэзалюцыю аб наданні афіцыйнага характару расследаванню пра імпічмент Д. Трампа
  2019-11-01 16:21:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палата прадстаўнікоў ЗША сёння прагаласавала за адабрэнне рэзалюцыі аб наданні афіцыйнага характару расследаванню пра імпічмент у дачыненні да прэзідэнта Дональда Трампа.

Рэзалюцыя, высунутая раней на гэтым тыдні Камітэтам па рэгламенце Палаты прадстаўнікоў, вызначае працэдуру правядзення публічных слуханняў аб імпічменце і парадак публікацыі паказанняў сведак, а таксама надзяляе Юрыдычны камітэт Палаты прадстаўнікоў правам вызначыць артыкул, па якім патэнцыйна можа быць вынесены імпічмент.

Кантралюемая дэмакратамі Палата прадстаўнікоў у поўным складзе прагаласавала па пытанні расследавання аб імпічменце ўпершыню з канца верасня, калі спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пелосі вылучыла саму ідэю імпічменту Д. Трампу.

Сам Д. Трамп у сваім "Твітэры" сёння раніцай назваў расследаванне пра імпічмент "найбуйнейшым паляваннем на ведзьмаў у амерыканскай гісторыі " і заявіў, што яно наносіць шкоду нацыянальнаму фондаваму рынку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040