Сі Цзіньпін назваў дэмакратыю Кітая дэмакратыяй усяго працэсу
  2019-11-04 11:19:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін заявіў, што народная дэмакратыя Кітая - гэта тып дэмакратыі ўсяго працэсу.

З такім выказваннем выступіў у суботу Сі Цзіньпін падчас інспекцыйнай паездкі ў Шанхай, дзе ён наведаў грамадзянскі цэнтр жылога мікрараёна ў той час, калі там праводзілася кансультацыйная сустрэча па праекце закона. Сі Цзіньпін пагутарыў як з кітайскімі жыхарамі, так і з замежнымі рэзідэнтамі, прысутнымі на сустрэчы, і падрабязна распытаў пра працу па зборы меркаванняў і прапаноў па праекце.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай ідзе па шляху сацыялістычнага палітычнага развіцця з кітайскай спецыфікай. Усе асноўныя заканадаўчыя рашэнні прымаюцца пасля праходжання працэдур і дэмакратычных абмеркаванняў для таго, каб прыняцце рашэнняў было навукова-абгрунтаваным i дэмакратычным.

Ён заклікаў да нарошчвання намаганняў па развіцці сацыялістычнай дэмакратыі з кітайскай спецыфікай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040