Лі Кэцян прыняў удзел у 22-й сустрэчы кіраўнікоў Кітай-АСЕАН
  2019-11-04 11:25:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першай палове дня па мясцовым часе прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у тайландскай сталіцы Бангкоку прыняў удзел у 22-й сустрэчы кіраўнікоў Кітай-АСЕАН / 10 + 1 /. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прэм'ер-міністр Тайланда - чарговай краіны-старшыні ў АСЕАН - Прают Чан-Оча, а таксама прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ, султан Брунея Хасанала Балкіях, прэзідэнт Інданэзіі Джок Відода, прэм'ер-міністр Малайзіі Махатхір Махамад, прэм'ер-міністр В'етнама Нгуен Суан Фук, дзяржаўны саветнік М'янмы Аун Сан Су Чжы, прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун, прэм'ер-міністр Лаоса Тханглаун Сісуліт і прэм'ер-міністр Камбоджы Хун Сен. На сустрэчы сустаршынявалі Лі Кэцян і Прают Чан-Оча.

Прысутныя кіраўнікі краін АСЕАН павіншавалі кітайскі бок з 70-й гадавінай утварэння КНР. Яны выказалі пункт гледжання, што адносіны АСЕАН-Кітай з'яўляюцца найбольш жыццяздольнымі сярод усіх партнёрскіх сувязяў АСЕАН; цалкам пацвердзілі, што за мінулы год двухбаковае супрацоўніцтва дасягнула новага прагрэсу; падзякавалі кітайскаму боку за падтрымку цэнтральнага месца АСЕАН у рэгіянальным супрацоўніцтве. Яны таксама выказалі гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху", пашыраць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як транспартная ўзаемазвязанасць, навукова-тэхнічныя інавацыі, электронны гандаль, "разумныя" гарады і "сіняя" эканоміка, нарошчваць двухбаковыя інвестыцыі, дамагацца пераходу аб'ёму двухбаковага гандлю праз мяжу ў 1 трлн долараў ЗША ў самыя кароткія тэрміны, а таксама агульнымі намаганнямі абараняць мультылатэралізм і свабодны гандаль. Усе бакі станоўча ацанілі актыўнае развіццё перамоўнага працэсу па Кодэксе паводзін у ПКМ, выказалі гатоўнасць працягваць падтрымліваць тэндэнцыю, якая склалася, прасоўваць перамоўны працэс, сумесна абараняць мір і стабільнасць, а таксама прасоўваць развіццё і росквіт у рэгіёне.

На сустрэчы бакі абвясцілі аб распрацоўцы Плана дзеянняў па ажыццяўленні Сумеснай дэкларацыі Кітая і АСЕАН аб стратэгічным партнёрстве ў імя міру і росквіту на 2021-2025 гг, апублікавалі заявы аб абменах і супрацоўніцтве ў галіне "Пояса і шляху", "разумных" гарадоў і СМІ, абвясцілі 2020 год Годам супрацоўніцтва Кітая і АСЕАН у галіне лічбавай эканомікі. Прысутныя кіраўнікі Кітая і АСЕАН азнаёміліся з відэаролікам, прысвечаным праекту стыпендыі для маладых лідараў Кітай-АСЕАН.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040