Лі Кэцян і С.Морысан правялі 7-ы раўнд штогадовых сустрэч кіраўнікоў урадаў КНР і Аўстраліі
  2019-11-04 16:10:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, які ўдзельнічае ў Бангкоку ў серыі сустрэч кіраўнікоў па пытаннях усходнеазіяцкага супрацоўніцтва, разам з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Скотам Морысанам правёў 7-ы раўнд штогадовых сустрэч кіраўнікоў урадаў КНР і Аўстраліі.

Лі Кэцян падкрэсліў, што кітайска-аўстралійская кааперацыя не наносіць шкоды трэцім краінам, не накіравана супраць іх і не павінна падпадаць пад іх уплыў. КНР і Аўстралія з'яўляюцца важнымі партнёрамі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Праз супрацоўніцтва бакі павінны процідзейнічаць тэндэнцыі спаду сусветнай эканомікі. Кітай прымае меры па пашырэнні адкрытасці ў сферы паслуг, што дае важныя магчымасці ўсім краінам свету, уключаючы Аўстралію. Кітай мае намер працягваць абмены і супрацоўніцтва з Аўстраліяй ў такіх галінах, як гандаль, энергетыка, фінансы, адукацыя, супрацьдзеянне змене клімату, і спадзяецца, што аўстралійскі бок будзе рухацца насустрач Кітаю, актыўна стымулюючы здаровае, устойлівае развіццё двухбаковых адносін.

С. Морысан назваў развіццё Кітая цудам у гісторыі чалавецтва. Паспяховае вызваленне ад галечы мільёнаў чалавек за некалькі дзясяткаў гадоў сапраўды выклікае захапленне. Аўстралія надае павышаную ўвагу адносінам з КНР і прыкладае сілы да развіцця аўстралійска-кітайскіх адносін. Гандаль, ахова навакольнага асяроддзя, няўрадавыя і студэнцкія абмены, двухбаковае супрацоўніцтва прыносіць пазітыўныя вынікі і рэальную карысць абодвум краінам. Бакі маюць шырокія ўзаемныя інтарэсы. Аўстралійскі бок спадзяецца на больш хуткае і поўнае аднаўленне кантактаў і супрацоўніцтва з Кітаем па ўсіх напрамках. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040