115 кампаній з усяго свету зарэгістраваны для ўдзелу ў 3-й Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА больш чым за год да яе адкрыцця. Як паведаміў намеснік кіраўніка ўпраўлення па арганізацыі ЭКСПА Сунь Чэнхай, гэтыя кампаніі ўжо зарэзервавалі за сабой больш за 60 тыс. кв. метраў выставачнай плошчы.
Старшы віцэ-прэзідэнт харчовай кампаніі «Данон» Бруно Шэво заявіў, што 1-я ЭКСПА дала ўдзельнікам выставы добрыя магчымасці для развіцця бізнесу. Сёлета «Данон» плануе прадставіць на ЭКСПА больш за 120 тавараў.
2-я Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА пройдзе ў Шанхаі сёлета з 5 па 10 лістапада. - Р -