Кітайскі прэпарат для лячэння хваробы Альцгеймера ўхвалены Дзяржупраўленнем кантролю над лекавымі сродкамі КНР, паведамілі ў суботу яго распрацоўшчыкі.
Прэпарат GV-971 распрацаваны Кітайскім марскім універсітэтам, Шанхайскім інстытутам фармакалогіі Акадэміі навук Кітая і кампаніяй Green Valley Pharmaceutical Co. па выніках 22-гадовых навуковых даследаванняў.
У агульнай складанасці 1199 чалавек узялі ўдзел у трохфазных клінічных выпрабаваннях. Па выніках 36-тыднёвага клінічнага даследавання трэцяй фазы было высветлена, што прэпарат здольны палепшыць кагнітыўныя здольнасці ў пацыентаў з хваробай Альцгеймера лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці, заявілі распрацоўшчыкі. - Р -