Заўвагі Сі Цзіньпіна аб дзяржаўным кіраванні
  2019-11-05 09:03:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 28 па 31 кастрычніка ў Пекіне прайшоў 4-ы пленум ЦК КПК 19-га склікання. Яшчэ з моманту правядзення 18-га з'езда КПК генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін неаднаразова выкладаў змест галоўнай тэмы пленума, разглядаючы яго з гістарычнага пункту гледжання, даваў метадалагічны аналіз.

Заўвага аб разуменні гісторыі

«Выбар сістэмы дзяржаўнага кіравання залежыць ад гістарычнай спадчыны, культурных традыцый і ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, а таксама ад народа. Сістэма кіравання нашай краіны з'яўляецца вынікам доўгатэрміновага развіцця, бесперапыннага ўдасканалення і ўнутранай эвалюцыі», -- заўважыў Сі Цзіньпін 17 лютага 2014 года на семінары вядучых кіраўнікоў міністэрстваў і правінцый па пытанні рэалізацыі ўсебаковага паглыблення рэформы ў адпаведнасці з духам 3-га пленума ЦК КПК 18-га склікання.

Заўвага аб дыялектыцы

«Агульная мэта ўсебаковага паглыблення рэформаў, агучаная на 3-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання, уяўляе сабой адзінае цэлае, якое складаецца з двух частак: удасканаленне і развіццё сацыялістычнай сістэмы з кітайскай спецыфікай і прасоўванне мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання. Першы аспект вызначае наш асноўны напрамак. Гэта шлях будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай; другі аспект прадугледжвае дакладны напрамак работы па ўдасканаленні і развіцці сацыялістычнай сістэмы з кітайскай спецыфікай», -- заўважыў Сі Цзіньпін на сходзе, прысвечаным 60-годдзю заснавання Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 5 верасня 2014 года.

Заўвага аб метадалогіі

«Прасоўванне мадэрнізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання і патэнцыялу ў кіраванні зводзіцца да таго, каб, улічваючы змены ў нашу эпоху, не толькі рэфармаваць тыя інстытуты і механізмы, законы і іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія не адказваюць патрабаванням развіцця практыкі, але і бесперапынна ўводзіць новыя інстытуты і механізмы, новыя законы і нарматыўна-прававыя акты, робячы навуковыя інстытуты больш дасканалымі, пераводзячы кіраванне партыйнымі, дзяржаўнымі і грамадскімі справамі ў рэчышча рэгламентацыі», -- заўважыў Сі Цзіньпін на 2-м пленарным пасяджэнні 3-га пленума ЦК КПК 18-га склікання 12 лістапада 2013 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040