Сі Цзіньпін сустрэўся з кіраўніком адміністрацыі САР Сянган Кэры Лам
  2019-11-05 09:04:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган / САР Сянган / Кэры Лам, якая знаходзіцца тут з нагоды правядзення 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА.

Заслухаўшы справаздачу Кэры Лам пра апошнія падзеі ў Сянгане, Сі Цзіньпін адзначыў, што беспарадкі ў Сянгане працягваюцца на працягу 5 месяцаў. Паводле яго слоў, адміністрацыя САР Сянган пад кіраўніцтвам Кэры Лам у поўнай меры выконвае свае абавязкі, прыкладае намаганні да стабілізацыі сітуацыі і паляпшэння атмасферы ў грамадстве, і ўжо зрабіла вялікую і цяжкую працу.

Сі Цзіньпін выказаў высокую ступень даверу Кэры Лам з боку цэнтральнага ўрада і поўнае прызнанне вынікаў яе працы і працы яе кіруючай каманды.

Старшыня КНР падкрэсліў, што самай галоўнай задачай для Сянгана ў цяперашні час застаецца спыненне гвалту і хаосу і аднаўленне парадку.

Сі Цзіньпін запатрабаваў прыкладаць нястомныя намаганні да таго, каб спыніць гвалтоўныя дзеянні і пакараць вінаватых у адпаведнасці з законам і забяспечыць дабрабыт шырокіх мас у Сянгане.

У той жа час варта прыняць эфектыўныя меры, уключаючы правядзенне дыялогу з усімі коламі грамадства і павышэнне дабрабыту насельніцтва, адзначыў Сі Цзіньпін.

Ён выказаў надзею, што людзі з усіх слаёў грамадства Сянгана будуць цалкам і добрасумленна выконваць прынцып "адна дзяржава - два лады" і Асноўны закон САР Сянган, а таксама засяродзяць намаганні на забеспячэнні росквіту і стабільнасці ў Сянгане.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040