Старшыня КНР Сі Цзіньпін разам з жонкай Пэн Ліюань учора вечарам у Шанхаі зладзіў банкет у гонар ганаровых гасцей, якія прыбылі сюды з усяго свету для ўдзелу ў 2-ой Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА / CIIE /.
ЭКСПА, прызначаная для гандлю таварамі і паслугамі, абмену ідэямі і міжкультурных кантактаў, вітае гасцей з усяго свету. Яна прыносіць карысць Усяму свету і адпавядае імкненням людзей з розных краін да лепшага жыцця, сказаў Сі Цзіньпін.
Сі Цзіньпін і Пэн Ліюань сфатаграфаваліся разам з лідарамі замежных дзяржаў і іх мужамі і жонкамі, уключаючы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, прэм'ер-міністра Ямайкі Эндру Холнеса, прэм'ер-міністра Грэцыі Кірыякаса Міцатакіса і прэм'ер-міністра Сербіі Ану Брнабіч.
Сі Цзіньпін ад імя ўрада і народа Кітая цёпла павітаў замежных лідараў і гасцей.
Кітай дамогся знамянальных дасягненняў за мінулыя сем дзесяцігоддзяў з моманту ўтварэння Новага Кітая, асабліва за 40-гадовы перыяд палітыкі рэформаў і адкрытасці. "Зыходзячы з курсу развіцця Кітая мы разумеем, што Кітай шчаслівы толькі тады, калі шчаслівы свет, і наадварот ", - сказаў Сі Цзіньпін.
Пачаўшы з нуля, ЭКСПА за кароткі час хутка прыцягнула шырокае кола краін і прадпрыемстваў з усяго свету да ўдзелу ў ей, адзначыў Сі Цзіньпін. Ён адзначыў, што выстава стала буйной ініцыятывай у гісторыі сусветнага гандлю і важнай платформай для міжнароднага супрацоўніцтва ў новую эпоху. Шляхам правядзення ЭКСПА і актыўнага пашырэння імпарту Кітай тым самым бярэ на сябе ініцыятыву па правядзенні новага раўнда адкрытасці на высокім узроўні, паглыбленні міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне прасоўвання ініцыятывы "Пояс і шлях" і сумесным садзейнічанні глабальнай эканоміцы адкрытага тыпу, сказаў Сі Цзіньпін.
Ён таксама выказаў спадзяванне, што розныя краіны будуць пашыраць супрацоўніцтва і садзейнічаць развіццю сусветнай эканомікі.
2-я Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА пройдзе ў Шанхаі з 5 па 10 лістапада.