Сі Цзіньпін: меры па пашырэнні адкрытасці, абвешчаныя на 1-й Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА, у асноўным рэалізаваны
  2019-11-05 10:52:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 лістапада ў Шанхаі адкрылася 2-я Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА (CIIE). Старшыня КНР Сі Цзіньпін на цырымоніі адкрыцця выступіў з праграмнай прамовай.

Летась на 1-й CIIE Сі Цзіньпін прапанаваў меры па пашырэнні адкрытасці і патрабаванні па прасоўванні далейшай адкрытасці горада Шанхай. Кіраўнік КНР заявіў, што зараз усе гэтыя меры былі з большага ажыццёўлены. У прыватнасці, адкрыта новая партовая тэрыторыя Шанхайскай эксперыментальнай зоны свабоднага гандлю і шасці новых эксперыментальных зон свабоднага гандлю ў розных правінцыях; афіцыйна запрацавала пляцоўка навукова-тэхнічных інавацыйных прадпрыемстваў на Шанхайскай фондавай біржы і эксперыментальных пунктаў распаўсюджання сістэмы рэгістрацыі эмісій каштоўных папер; афіцыйна рэалізуецца інтэграцыйнае рэгіянальнае развіццё дэльты ракі Янцзы ў якасці дзяржаўнай стратэгіі; 1 студзеня будучага года ўступіць у сілу «Закон аб замежных інвестыцыях»; дасягнуты значны прагрэс у пашырэнні імпарту, стымуляванні ўнутранага попыту, рэформы структуры прапановы і далейшым зніжэнні мытных тарыфаў.

Сі Цзіньпін заявіў, што ў мінулым годзе ў рамках розных двухбаковых мерапрыемстваў Кітай і зацікаўленыя краіны дасягнулі дамоўленасцей па 98 праектах, 23 з якіх ужо завершаны, 47 атрымалі прыкметныя вынікі і 28 -- інтэнсіўна прасоўваюцца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040