5 лістапада ў Шанхаі адкрылася 2-я Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА (CIIE). Старшыня КНР Сі Цзіньпін на цырымоніі адкрыцця выступіў з праграмнай прамовай на тэму «Адкрытасць, супрацоўніцтва і агульны лёс». Сі Цзіньпін сказаў, што глабальныя вытворча-збытавыя ланцужкі, ланцужкі паставак імкліва змяняюцца і развіваюцца. Такая агульная тэндэнцыя адпавядае эканамічнай інтэграцыі розных краін свету. На фоне супярэчнасцяў і канфліктаў перамовы і супрацоўніцтва з'яўляюцца адзіна верным спосабам узаемадзеяння. Калі ставіцца адзін да аднаго з павагай, размаўляць на роўных, праяўляць паразуменне і ісці на саступкі, не будзе такой праблемы, якую нельга было б вырашыць.
Сі Цзіньпін падкрэсліў: «Мы павінны цвёрда развіваць дух адкрытасці, пашыраць абмены і супрацоўніцтва, прытрымлівацца прынцыпаў "рука аб руку", "не размыкаючы рук", а таксама "бурыць муры", а не "узводзіць сцены", выступаць катэгарычна супраць пратэкцыянізму і унілатэралізму, пастаянна зніжаць гандлёвыя бар'еры, прасоўваць глабальныя вытворча-збытавыя ланцужкі і ланцужкі паставак для паляпшэння і рэфармавання структуры рынкавага попыту».
.