5 лістапада ў Шанхаі адкрылася 2-я Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА (CIIE). Старшыня КНР Сі Цзіньпін на цырымоніі адкрыцця выступіў з праграмнай прамовай на тэму «Адкрытасць, супрацоўніцтва і агульны лёс». Сі Цзіньпін заклікаў садзейнічаць адкрытаму і інавацыйнаму развіццю сусветнай эканомікі і да процідзеяння інтэлектуальнай блакадзе.
Сі Цзіньпін заявіў, што інавацыйнае развіццё - гэта натуральны адзіна магчымы шлях развіцця сусветнай эканомікі. Надыходзіць ключавы момант прарыву, новы этап навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і прамысловай трансфармацыі. Усе краіны павінны ўзмацніць інавацыйнае супрацоўніцтва, прасоўваць інтэграцыю тэхналогій і эканомікі, садзейнічаць абменам інавацыйнымі дасягненнямі, падтрымліваць і развіваць прамое тэхнічнае супрацоўніцтва паміж рознымі гаспадарчымі суб'ектамі ва ўсіх сферах.