Сі Цзіньпін заклікаў да сумеснага стварэння адкрытай глабальнай эканомікі сумеснага выкарыстання
  2019-11-05 11:42:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў бакі сфарміраваць больш адкрытую глабальную эканоміку сумеснага выкарыстання.

Сі Цзіньпін адзначыў неабходнасць прытрымлівацца перспектыў інклюзіўнага і ўзаемавыгаднага развіцця, сумесна абараняць міжнародны парадак, заснаваны на нормах і прынцыпах Статута ААН, адстойваць базавыя каштоўнасці і асноўныя прынцыпы шматбаковай гандлёвай сістэмы, садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню гандлю і інвестыцый, садзейнічаць развіццю эканамічнай глабалізацыі ў больш адкрытым, інклюзіўным, збалансаваным і ўзаемавыгадным рэчышчы.

Ён падкрэсліў, што бакам варта нарошчваць намаганні па рэалізацыі Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і пашыраць аказанне падтрымкі найменш развітым краінам, каб як мага больш краін і народаў змаглі скарыстацца вынікамі развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040