5 лістапада ў Шанхаі адкрылася 2-я Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА (CIIE). Старшыня КНР Сі Цзіньпін на цырымоніі адкрыцця выступіў з праграмнай прамовай на тэму «Адкрытасць, супрацоўніцтва і агульны лёс». Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай і надалей працягне пашыраць адкрытасць рынку. Ён перафразіраваў вядомую кітайскую прымаўку «Свет гэткі вялікі - я хачу ўбачыць яго», і сказаў, што «Кітайскі рынак гэткі вялікі - мы вітаем усіх жадаючых убачыць яго».
Ён таксама заявіў, што Кітай будзе ўмацоўваць базавую ролю ўнутранага спажывання, як аснову эканамічнага развіцця краіны, прыкладаць актыўныя намаганні для будаўніцтва больш жыццяздольнага кітайскага рынку, з мэтай умацавання развіцця кітайскай эканомікі і павелічэння магчымасцяў росту эканомікі глабальнай. Кітай будзе надаваць яшчэ большую ўвагу статусу імпарту, працягваць зніжаць мытныя тарыфы і сістэмныя выдаткі, культываваць інавацыйныя дэманстрацыйныя зоны па садзейнічанні імпартнаму гандлю, пашыраць імпарт тавараў і паслуг высокага ўзроўню. Кітай таксама будзе прасоўваць каардынацыйнае развіццё імпарту і экспарту, гандлю таварамі і гандлю паслугамі, двухбаковага гандлю і двухбаковых інвестыцый, гандлю і індустрыі вытворчасці, садзейнічаць упарадкаванню і свабоднаму руху і развіццю ключавых фактараў развіцця ў свеце і ў Кітаі, а таксама эфектыўнаму размеркаванню рэсурсаў і паглыбленню рынкавай інтэграцыі.