Выступаючы з праграмнай прамовай на цырымоніі адкрыцця 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай выставы, старшыня КНР Сі Цзіньпін сказаў, што знешняя адкрытасць Кітая ахоплівае ўсе сферы, і краіна паскарае прасоўванне новай архітэктонікі ўсебаковай адкрытасці. Ён падкрэсліў, што Кітай працягне заахвочваць смелы вопыт і меры эксперыментальных зон свабоднага гандлю, паскорыць стварэнне порта свабоднага гандлю на востраве Хайнань. Кітай працягне прасоўваць скаардынаванае развіццё рэгіёна Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, эканамічнага пояса ракі Янцзы, інтэграцыйнае рэгіянальнае развіццё рэгіёна дэльты Янцзы і будаўніцтва раёна "Вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь, а таксама распрацуе дзяржаўную стратэгію экалагічнай аховы і высакаякаснага развіцця басейна ракі Хуанхэ. - Р -