Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай працягне паляпшаць дзелавое асяроддзе
  2019-11-05 12:03:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай паскорыць крокі па рэформах у ключавых звёнах і важных сферах, арыентуючыся на вырашэнне найбольш вострых супярэчнасцей і праблем, якія абмяжоўваюць і аказваюць негатыўны ўплыў на развіццё эканомікі. Ён сказаў, што Кітай будзе бесперапынна ўдасканальваць дзелавое асяроддзе, заснаванае на законах, рынкавых і міжнародных правілах, спрашчаць доступ замежнага капіталу на кітайскі рынак, працягваць скарачаць негатыўны спіс для замежных кампаній, стымуляваць інвестыцыі і інш. Кітай таксама працягне ўдасканальваць сістэму абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, умацоўваць праваахоўную і правапрымяняльную дынаміку ў адпаведных сферах і павышаць інтэнсіўнасць судовай абароны пры разглядзе адміністрыцыйных і крымінальных спраў, якія тычацца інтэлектуальнай уласнасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040