5 лістапада ў Шанхаі адкрылася Другая Кітайская міжнародная імпартная выстава. Выступаючы на цырымоніі адкрыцця, старшыня КНР Сі Цзіньпін сказаў, што Кітай - прыхільнік мультылатэралізму, працягне паглыбляць шматбаковае і двухбаковае супрацоўніцтва.
Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай выступае за неабходнае рэфармаванне Сусветнай гандлёвай арганізацыі, каб яна адыграла больш важную ролю ў пашырэнні адкрытасці і садзейнічанні развіццю. Кітай гатовы да правядзення перамоў і падпісання пагадненняў аб свабодным гандлі з рознымі краінамі з улікам больш высокіх стандартаў. Кітай гатовы працягнуць актыўны ўдзел у механізмах супрацоўніцтва, такіх як ААН, «Група дваццаці», АЦЭС, БРІКС і іншых у мэтах садзейнічання развіццю эканамічнай глабалізацыі.