Выступаючы з праграмнай прамовай на цырымоніі адкрыцця Другой Кітайскай міжнароднай імпартнай выставы, старшыня КНР Сі Цзіньпін назваў меры прасоўвання знешняй адкрытасці на больш высокім узроўні ў пяці аспектах: працяг пашырэння рынкавай адкрытасці, далейшая аптымізацыя структуры адкрытасці, паляпшэнне дзелавога клімату, далейшае паглыбленне шматбаковага і двухбаковага супрацоўніцтва, прасоўванне сумеснай рэалізацыі ініцыятывы «адзін пояс і адзін шлях».
Ён сказаў, што Кітай прадаставіць для розных краін свету больш рынкавых, інвестыцыйных магчымасцяў, магчымасцяў росту ў мэтах дасягнення сумеснага развіцця.