Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў бакі сфарміраваць больш адкрытую глабальную эканоміку сумеснага выкарыстання.
Сі Цзіньпін адзначыў неабходнасць прытрымлівацца перспектыў інклюзіўнага і ўзаемавыгаднага развіцця, сумесна абараняць міжнародны парадак, заснаваны на нормах і прынцыпах Статута ААН, адстойваць базавыя каштоўнасці і асноўныя прынцыпы шматбаковай гандлёвай сістэмы, садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню гандлю і інвестыцый, садзейнічаць развіццю эканамічнай глабалізацыі ў больш адкрытым, інклюзіўным, збалансаваным і ўзаемавыгадным рэчышчы.
Ён падкрэсліў, што бакам варта нарошчваць намаганні па рэалізацыі Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і пашыраць аказанне падтрымкі найменш развітым краінам, каб як мага больш краін і народаў змаглі скарыстацца вынікамі развіцця. - Р -