Лі Кэцян прыняў удзел у 22-й сустрэчы кіраўнікоў АСЕАН-Кітай-Японія-Паўднёвая Карэя
  2019-11-06 10:55:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак прыняў удзел у 22-й сустрэчы кіраўнікоў АСЕАН-Кітай-Японія-Рэспубліка Карэя / 10 + 3 /, якая адбылася ў Бангкоку. На сустрэчы таксама прысутнічалі лідары дзесяці краін-членаў АСЕАН, прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін і прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ. Прэм'ер-міністр Тайланда Прают Чан-Оча быў старшынёй на сустрэчы.

Лі Кэцян у сваім выступленні адзначыў, што супрацоўніцтва 10 + 3 паўстала з прычыны неабходнасці рэагавання на азіяцкі фінансавы крызіс і прайшло незвычайны шлях развіцця. Яно не толькі прынесла выгаду краінам і народам рэгіёну, але і ўнесла пазітыўны ўклад у садзейнічанне эканамічнаму развіццю Азіі і ўсяго свету. Супрацоўніцтва 10 + 3 ужо стала класічным узорам паспяховага рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР падкрэсліў неабходнасць далейшага раскрыцця патэнцыялу і садзейнічання дасягненню яшчэ большай колькасці істотных вынікаў супрацоўніцтва 10 + 3. Для гэтага неабходна: па-першае, садзейнічаць эканамічнай інтэграцыі яшчэ больш высокага ўзроўню; па-другое, падтрымліваць наладжванне ўзаемазвязанасці ў рэгіёне; па-трэцяе, умацоўваць базу рэгіянальнага фінансавага супрацоўніцтва; па-чацвёртае, садзейнічаць устойліваму развіццю; па-пятае, паглыбляць гуманітарны абмен.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040