Лі Кэцян і Прают Чан-Оча сустрэліся з журналістамі
  2019-11-06 10:59:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сумесна з прэм'ер-міністрам Тайланда Праютам Чан-Оча сустрэліся з журналістамі.

Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін пазітыўна ацанілі новыя поспехі кітайска-тайскага супрацоўніцтва. Лі Кэцян адзначыў, што Тайланд з'яўляецца добрым сябрам і добрым партнёрам Кітая - раўнапраўным і нацэленым на ўзаемную выгаду. Бакі маюць выключныя перавагі ўзаемадапаўняльнасці і велізарны патэнцыял супрацоўніцтва. Супрацоўніцтва Кітая і Тайланда падобнае на лодкі, якія курсуюць па рацэ Менам / Чаупхрая / у Бангкоку: надзейнае, імклівае, з агульнымі інтарэсамі. Кітай сумесна з Тайландам мае намер і далей прыкладаць намаганні для паглыблення сяброўскіх і добрасуседскіх адносін, разам адказваць на выклікі, імкнуцца да ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу.

Бакі пагадзіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва ў сферы ўзаемазвязанасці, падтрымліваць далейшае спалучэнне праектаў стварэння рэгіёну Вялікага заліва Гуандун-Сянган-Аамэнь і "Усходняга эканамічнага калідора" (EEC). Бакі таксама маюць намер паскорыць будаўніцтва чыгункі Кітай-Тайланд, паглыбіць супрацоўніцтва ў сферы гандлю, электроннай камерцыі, "разумных" гарадоў, правапарадку і бяспекі і іншых галінах. Кітай і Тайланд будуць падтрымліваць кантакты і абмен вопытам па пытаннях барацьбы з беднасцю і развіцця ў імя шчасця і дабрабыту народаў дзвюх краін.

Лі Кэцян падкрэсліў, што найважнейшым вынікам серыі сустрэч лідараў усходнеазіяцкіх краін па супрацоўніцтве стала завяршэнне ў цэлым перамоў па Пагадненні аб Рэгіянальным усёабдымным эканамічным партнёрстве / RCEP /, што пацягне за сабой стварэнне намаганнямі ўсіх зацікаўленых бакоў унікальнай зоны свабоднага гандлю - з самым вялікім у свеце насельніцтвам, найбольшай колькасцю дзяржаў-удзельнікаў і максімальным патэнцыялам развіцця. Гэта пасылае свету адназначны сігнал у абарону мультылатэралізму і свабоды гандлю. Кітай верыць, што ў наступным годзе падпісанне пагаднення будзе завершана, і спадзяецца, што ўсе бакі паскораць яго выкананне на карысць народаў усіх дзяржаў-удзельніц.

Закрануўшы пытанне кансультацый па Кодэксе паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры (ПКМ), Лі Кэцян адзначыў, што Кодэкс з'яўляецца абноўленай версіяй Дэкларацыі аб дзеяннях бакоў у ПКМ, і кансультацыі па яго прыняцці ўжо дасягнулі відавочнага прагрэсу. Кітай мае намер сумесна з усімі зацікаўленымі дзяржавамі рэгіёну прыкласці ўсе намаганні для найхутчэйшага прыняцьця Кодэксу ў імя абароны трывалага міру і спакою ў ПКМ.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040