На 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА ў Шанхаі прадстаўлены шэраг інавацыйных тавараў і тэхналогій
  2019-11-06 14:10:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вядучыя вытворццы з усяго свету дэбютавалі на 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай выставе ў Шанхаі. Сярод інавацыйных тавараў і тэхналогій -- супрацьпухлінны прэпарат, самыя тонкія і кароткія іголкі для ін'екцый інсуліну, перадавое абсталяванне для драбнення будаўнічых адходаў, прадстаўлены ўпершыню ў Азіі патрульны катар і інш. Выстава стане месцам прэм'ер і анонсаў вялікай колькасці новых прадуктаў, новых тэхналогій і новых паслуг.

Першым дастаўленым у павільён 2-й ЭКСПА выставачным экспанатам стаў хуткасны патрульны катар Ferretti 195. Ferretti Group -- найбуйнейшы італьянскі вытворца яхт і катараў. На 1-й ЭКСПА Ferretti Group прадставіла кітайскім наведвальнікам дзве турыстычныя яхты. Італьянская кампанія -- адзіны экспанент яхт, які прымае ўдзел у 2-й ЭКСПА. Хуткасны патрульны катэр Ferretti 195 мае водазмяшчэнне каля 37 тон. Гэта самы хуткі ў свеце 30-тонны патрульны катэр, здольны выконваць спецыяльныя марскія задачы: патруляванне, пошук і выратаванне і інш. Яго кошт у базавай камплектацыі складае 3 млн еўра.

На 2-й ЭКСПА LEGO Group прадставіла набор з 3036 дэталяў, які ўяўляе сабой цэлы комплекс канструктараў – вясковых хатак. Гэта адзін з найбуйнейшых набораў серыі LEGO IDEAS. 185 элементаў раслін і лісця ў наборы зроблены з вытворных цукровага трыснягу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040