Другі Міжнародны эканамічны форум Хунцяа: Добры дзень, свет. Гэта Кітай!
  2019-11-06 14:11:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нядаўна Кітай адсвяткаваў 70-годдзе. Не раз дзяржава паказвала ўсяму свету свае бліскучыя дасягненні. Гэта адкрытая і ўпэўненая ў сабе краіна, на чале якой стаіць трывалая і моцная палітычная партыя, а мільярд 400 млн яе грамадзян сваімі марамі і іх рэалізацыяй не раз здзіўлялі ўсю планету.

За апошнія 70 гадоў Кітай пераадольваў цяжкасці, развіваў сябе, адчыняў дзверы. Кітай стаў другой па велічыні эканомікай свету, найбуйнейшай краінай па аб'ёме апрацоўчай прамысловасці, гандлю таварамі і валютнага рэзерву, доля яго ўнёску ў сусветную эканоміку на працягу многіх гадоў запар перавышала 30%. Кітай стаў галоўным стабілізатарам і крыніцай энергіі для сусветнага эканамічнага росту. Кітай пастаянна даследуе шлях развіцця ў адпаведнасці з уласнымі нацыянальнымі ўмовамі, пакідае свае сляды на шляху імкнення чалавецтва да росквіту і прагрэсу. Дзякуючы гэтаму ўвесь свет убачыў разнастайныя варыянты шляху да мадэрнізацыі.

Кітай – першая краіна, што развіваецца, якая дасягнула мэтаў па скарачэнні беднасці, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя ААН. Больш за 700 млн сельскіх жыхароў у КНР вызваліліся ад галечы. Уклад Кітая ў глабальнае скарачэнне беднасці перавысіў 70%. У Кітаі сфарміравана найбуйнейшая ў свеце сістэма сацыяльнага забеспячэння, якая ахоплівае максімальную колькасць насельніцтва. За 70 гадоў узровень непісьменнасці знізіўся з 80% да 4%, каэфіцыент дзяцей школьнага ўзросту, якія паступілі ў школу, дасягнуў 100%, а чаканая сярэдняя працягласць жыцця павялічылася з 35 да 77 гадоў, узровень жыцця народа палепшыўся. На фоне такіх праблем, як глабальны крызіс бежанцаў, беднасць і голад, Кітай стаў адным з найважнейшых донараў у рамках сусветнай харчовай праграмы ААН. Кітай прадаставіў каля 400 млрд юаняў донарскай дапамогі 166 краінам і міжнародным арганізацыям - аказаўшы дапамогу Афрыцы ў барацьбе з эпідэміяй Эболы, прыняўшы ўдзел у міжнароднай дапамозе ў стыхійных бедствах. Крокі Кітая па аказанні гуманітарнай дапамогі ніколі не спыняліся!

Кітай імкнецца да «зялёнага» развіцця. Былое «мёртвае мора» - пустыня Кубукі - стала сведкам цудоўнай змены: дзякуючы 30-гадовым намаганням Кітая па барацьбе з апустыньваннем у многіх месцах гэтай пустыні з'явіліся ўчасткі з расліннасцю. Мадэль гэтай працы стала выдатным прыкладам сусветнай барацьбы з апустыньваннем і спрыяе вырашэнню праблем экалогіі і беднасці, якія стаяць перад чалавецтвам. Сутыкнуўшыся з выклікамі, якія ўзніклі з-за глабальнага змянення клімату, Кітай рашуча падтрымлівае рэалізацыю «Парыжскага пагаднення», прытрымліваецца канцэпцыі развіцця «Зялёныя горы і смарагдавыя воды - незлічоныя скарбы» і ўносіць свой уклад ва ўстойлівае развіццё ўсяго свету.

Тэхнічныя інавацыі Кітая бесперапынна надаюць новы імпульс росту сусветнай эканомікі. Краіна лідзіруе ў свеце ў сферы квантавай сувязі, авіяцыі і касманаўтыкі, апрацоўкі даных на супер ЭВМ, штучнага інтэлекту, стварэння высакахуткасных цягнікоў, мабільных плацяжоў. Кітай імкнецца да пашырэння адкрытасці знешняму свету, умацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з іншымі краінамі для таго, каб вынікі тэхнічных інавацый прынеслі больш карысці народам усяго свету.

У мінулым Кітай перажываў цяжкія моманты, з-за чаго кітайскія народы шануюць мір больш за ўсіх. За 70 гадоў Кітай не справакаваў ніводнага канфлікту і ніводнай вайны, не ўзяў ні пядзі чужой зямлі. Кітай з'яўляецца і надалей будзе стваральнікам глабальнага міру, уносіць свой уклад у справу сусветнага развіцця і заўсёды абараняе светапарадак. Кітай з'яўляецца другім найбуйнейшым укладчыкам ААН па ўстаноўленым бюджэце і бюджэце, накіраваным на падтрыманне міру. Кітай накіроўвае найбольшую колькасць міратворцаў сярод усіх пастаянных членаў-краін Арганізацыі. Кітай сваімі рэальнымі дзеяннямі ажыццяўляе захаванне спакою і забеспячэнне міру ва ўсім свеце.

Ад моманту ўстановы Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый да прызыву да сумеснага будаўніцтва «Аднаго пояса і аднаго шляху», кітайская канцэпцыя супольнасці адзінага лёсу чалавецтва пранікла ў рэалізацыю міжнародных праектаў. Грузавы кантэйнерны цягнік «Кітай-Еўропа» звязаў Кітай з сотняй гарадоў у Еўропе і Азіі; на Мальдывах з'явіўся трансмарскі мост; высакахуткасныя магістралі пабудаваныя ў Чарнагорыі; у Беларусі пачала развівацца аўтамабільная прамысловасць ... Гэтыя праекты, рэалізаваныя пры падтрымцы кітайскіх будаўнікоў, сталі новымі знакавымі аб'ектамі, якія злучаюць Кітай з гэтымі краінамі і адлюстроўваюць кітайскую мару аб дасягненні ўзаемнага супрацоўніцтва і сумеснага развіцця.

Мы ствараем платформы для ўсяго свету! Пекінскія алімпійскія гульні, Шанхайская сусветная выстава, саміт G20 у Ханчжоу, саміт лідараў краін БРІКС у Сямэне, Форум высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках «Аднаго пояса і аднаго шляху», штогадовы Бааоскі азіяцкі форум, саміт ШАС у Ціндаа, Пекінскі саміт кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва, Кітайская міжнародная імпартная выстава ў Шанхаі, Міжнародная Садаводчая выстава ў Пекіне, Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі ...

70 гадоў Кітай меў зносіны са светам і зрабіў свой унёсак для паляпшэння глабальнага кіравання, прадастаўляючы сваю мудрасць, свае праграмы і сваю энергію!

Гэта Усход свету!

Тут краіна, якой варта верыць.

Тут няўяўныя легенды і цуды, цёплае прывітанне грамадзян Паднябеснай!

Добры дзень, свет! Гэта - Кітай!

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040