Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань сёння запрасіла жонку прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона Брыжыт Макрон наведаць адну з сярэдніх школ Шанхая.
Калі яны прыехалі ў Шанхайскую школу замежных моў пры Шанхайскім універсітэце замежных моў, вучні сустрэлі іх нацыянальнымі сцяжкамі дзвюх краін і паднеслі кветкі.
Пэн Ліюань і Б. Макрон наведалі ўрок французскай мовы і адказалі на пытанні дзяцей. Акрамя таго, яны прысутнічалі на ўроку традыцыйных відаў рукадзелля, такіх, як выразанне з паперы і вышыўка. Школьнікі таксама выступілі перад першымі лэдзі з невялікім канцэртам.
Як адзначыла Пэн Ліюань, культура перасякае час і прастору і збліжае сэрцы. Яна заклікала юных школьнікаў з абедзвюх краін глыбока вывучаць абедзве культуры і развіваць дружбу паміж Кітаем і Францыяй.
У сваю чаргу, Б. Макрон сказала, што талент рабят, іх любоў да французскай культуры і павага да традыцый кітайскай культуры зрабілі на яе глыбокае ўражанне. Яна таксама заклікала школьнікаў з абедзвюх краін паглыбляць узаемныя абмены.