Старшыня КНР у Шанхаі абвясціў аб афіцыйным адкрыцці 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай выставы. «Я ўпэўнены, што перспектывы развіцця кітайскай эканомікі павінны быць больш яркімі і, несумненна, такімі і стануць», -- заявіў у праграмнай прамове кітайскі лідар. Яго выступленне ў поўнай меры прадэманстравала ўпэўненасць Кітая ў доўгатэрміновым, здаровым і стабільным развіцці эканомікі краіны.
У апошнія гады негатыўны ціск на сусветную эканоміку працягвае нарастаць. Насуперак складанай глабальнай сітуацыі эканоміка Кітая захавала ўстойлівасць. Так, прырост ВУП Кітая за першыя тры кварталы бягучага года склаў 6,2%; згодна з дакладам "Вядзенне бізнесу-2020" Кітай падняўся ў рэйтынгу на 15 пазіцый у параўнанні з мінулым годам, заняўшы 31-е месца сярод 190 эканомік свету. Кітайская эканоміка ўваходзіць у стабільнае рэчышча якаснага развіцця.
Кітай настойвае на прасоўванні стварэння супольнасці чалавецтва з адзіным лёсам, пашырэнні адкрытасці, дзеліцца з астатнімі магчымасцямі сумеснага развіцця, актыўна прасоўвае працэс інтэграцыі сусветнай эканомікі. На сённяшні дзень на фоне ўзмацнення гандлёвага пратэкцыянізму Кітай стаў стабілізатарам і рухаючай сілай эканамічнага росту. - Р -