Кітай мае намер запусціць «рухальную сілу» сумеснай пабудовы сусветнай эканомікі адкрытага тыпу
  2019-11-06 15:07:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 лістапада ў Шанхаі адкрылася 2-я Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА. Сі Цзіньпін вылучыў тры ініцыятывы, накіраваныя на садзейнічанне эканамічнай глабалізацыі, а таксама прадставіў важныя меры па садзейнічанні адкрытасці знешняму свету на больш высокім узроўні. Прапановы старшыні КНР – гэта «рухальная сіла» сумеснай пабудовы сусветнай эканомікі адкрытага тыпу і стварэння супольнасці чалавецтва адзінага лёсу.

Летась, на 1-й Кітайскай ЭКСПА ў Шанхаі, Сі Цзіньпін высунуў меры па пашырэнні адкрытасці і патрабаванні па прасоўванні далейшай адкрытасці Шанхая. Праз год кіраўнік КНР адзначыў, што практычна ўсе гэтыя меры былі ўвасоблены ў жыццё. У прыватнасці, была адкрыта новая партовая тэрыторыя Шанхайскай эксперыментальнай зоны свабоднага гандлю і шэсць новых эксперыментальных зон свабоднага гандлю ў розных правінцыях. Афіцыйна пачала працу пляцоўка для навукова-тэхнічных інавацыйных прадпрыемстваў на Шанхайскай фондавай біржы.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што зараз афіцыйна рэалізуецца інтэграцыйнае рэгіянальнае развіццё дэльты ракі Янцзы ў якасці дзяржаўнай стратэгіі, а таксама ў поўнай меры рэалізуецца сістэма кіравання, якая злучае нацыянальны рэжым на ранняй інвестыцыйнай стадыі з «негатыўным спісам».

У выступленні на цырымоніі адкрыцця 2-й ЭКСПА Сі Цзіньпін паабяцаў, што Кітай прыме меры па садзейнічанні адкрытасці знешняму свету на больш высокім узроўні. Паводле яго слоў, краіна будзе працягваць пашыраць адкрытасць рынку, удасканальваць архітэктоніку адкрытасці, аптымізаваць бізнес-асяроддзе, паглыбляць шматбаковае і двухбаковае супрацоўніцтва, прасоўваць сумесную рэалізацыю ініцыятывы «Пояс і шлях».

«Кітайскі рынак вельмі вялікі, і мы вітаем усіх жадаючых выйсці на наш рынак. Знаходзячыся на новай адпраўной кропцы, дзверы адкрытасці Кітая знешняму свету могуць расчыніцца яшчэ шырэй», -- гэта заява краіны, якая ўмее трымаць правільны курс у будучыню. Больш адкрыты Кітай, несумненна, дасць мсету яшчэ больш рынкавых і інвестыцыйных магчымасцей, а таксама больш магчымасцей для росту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040