Сумеснае паліцэйскае патруляванне Кітая і Італіі стартавала ў Рыме
  2019-11-07 15:42:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цырымонія пачатку сумеснага паліцэйскага патрулявання Кітая і Італіі адбылася ў аўторак у мэрыі Рыма. На цырымоніі прысутнічалі больш за сто чалавек, уключаючы пасла Кітая ў Італіі Лі Цзюньхуа і намесніка начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства грамадскай бяспекі КНР Ян Юньдуна. Ян Юньдун адзначыў, што "сумеснае паліцэйскае патруляванне Кітая і Італіі ўжо нармалізавалася, што ў поўнай меры дэманструе ўхваленне ўрадаў і народаў дзвюх краін".

Прысутныя на цырымоніі прадстаўнікі італьянскага боку адзначылі, што Італія з'яўляецца першай еўрапейскай краінай, якая ажыццяўляе з КНР сумеснае паліцэйскае патруляванне, што дэманструе ўзаемадавер і супрацоўніцтва паміж паліцыяй дзвюх краін. Італьянскія прадстаўнікі паказалі, што сумеснае паліцэйскае патруляванне садзейнічае барацьбе са злачыннасцю і стварэнню больш бяспечнага грамадскага асяроддзя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040