Міністэрства навукі і тэхналогій КНР сёння афіцыйна абвясціла аб пачатку распрацоўкі мабільнай сувязі 6 пакалення (6G).
Для выканання работы па стварэнні мабільнага інтэрнэт-злучэння наступнага пакалення сфарміравана група экспертаў, у якую ўвайшлі 37 прадстаўнікоў тэхналагічных ВНУ і навукова-даследчых інстытутаў, а таксама профільных карпарацый і тэлекамунікацыйных кампаній краіны. Іх галоўнай задачай стане распрацоўка тэхнічнага плана і навуковае абгрунтаванне рэалізацыі ўвядзення фармату 6G, а таксама кансультаванне падчас найважнейшых стратэгічных рашэнняў.
Намеснік начальніка міністэрства навукі і тэхналогій КНР Ван Сі заявіў, што ведамства плануе сумесна з іншымі арганізацыямі і экспертамі распрацаваць канкрэтны план даследаванняў мабільнай сувязі шостага пакалення і стратэгію магчымых навукова-тэхнічных напрамкаў.