Кітайскі ўрад выпусціў у Парыжы намінаваныя ў еўра суверэнныя аблігацыі на суму 4 млрд еўра. Гэта -- акцыя Кітая ў падтрымку Парыжскага міжнароднага фінансавага цэнтра і паглыблення фінансавага супрацоўніцтва Кітая з Францыяй і Еўропай у цэлым. Пра гэта заявіў у сераду старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Кітайскі лідар зрабіў такую заяву на перамовах з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, які знаходзіцца ў Кітаі з візітам. Паводле яго слоў, выпуск суверэнных аблігацый у еўра стаў першым для Кітая з 2004 года. - Р -