6 лістапада дзве найбуйнейшыя платформы мабільных плацяжоў у Кітаі - Alipay кампаніі Alibaba і WeChat Pay кампаніі Tencent абвясцілі аб прадастаўленні сэрвісу мабільных плацяжоў замежным абанентам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кітая.
На форуме па фінансавых тэхналогіях у рамках Другой міжнароднай імпартнай ЭКСПА ў Шанхаі старшыня і галоўны выканаўчы дырэктар фінансавай групы Ant Financial гіганта Alibaba - Цзін Сяньдун паведаміў, што нядаўна была запушчана міжнародная версія папулярнага прыкладання Alipay, якая распрацавана спецыяльна для замежных турыстаў. «Цяпер яны змогуць плаціць, адсканаваўшы QR-коды на тэрыторыі кантынентальнага Кітая, прайшоўшы ідэнтыфікацыю асобы і прывязаўшы свае банкаўскія карты да Alipay», - дадаў Цзін Сяньдун.
Адначасова з гэтым, платформа WeChat Pay таксама абвясціла аб супрацоўніцтве з міжнароднай арганізацыяй аплатнай сістэмы Visa для запуску сэрвісу прывязкі прыкладання. Пасля аб'яднання банкаўскай карты з WeChat акаўнтам ўладальнікі замежных карт Visa змогуць выкарыстаць сістэму WeChat Pay для ажыццяўлення мабільных плацяжоў на тэрыторыі кантынентальнага Кітая.